пад (пада)

прыстаўка

I. Утварае дзеясловы са знач.:

  1. дзеяння знізу ўверх, уніз чаго-н., напр. падлажыць, падкінуць, падважыць;
  2. набліжэння каго-, чаго-н., напр. падысці, пад’ехаць;
  3. дабаўлення, напр. падліць, падсыпаць;
  4. паўтарэння якога-н. дзеяння ўслед за іншым, суправаджэння аднаго дзеяння другім, напр. падтакваць, падбрэхваць;
  5. праяўлення дзеяння ў слабым ці непрыметным, скрытым выглядзе, напр. падгледзець, падпільнаваць.

ІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі:

  1. прыметнікі са знач. ніжняй часткі чаго-н., знаходжання ніжэй за што-н., напр. падводны, падстраўнікавы;
  2. назоўнікі са знач. часткі больш буйнога адзінства, напр. пададдзел, падатрад, падклас;
  3. прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца ў чыім-н. распараджэнні, напр. падначалены, падсудны;
  4. назоўнікі і прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца паблізу ад чаго-н., напр. падтропікі, падтрапічны;
  5. назоўнікі са знач. звання, ніжэйшага за іншае, пасада памочніка, напр. падпалкоўнік, падшкіпер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)