пад (пада)

прыназоўнік

  1. Ніжэй чаго-н., з боку ніжэйшай часткі чаго-н.

    • Пакласці сякеру п. лаўку.
    • Ляжыць п. лавай.
    • Нырнуць п. ваду (ніжэй за ўзровень вады, углыб).
    • Працаваць п. зямлёй (ніжэй паверхні, напр. у шахце).
    • Пасадзіць п. замок (заперці).
    • Трымаць п. замком (на запоры).
    • П. гарой зялёны гай.
  2. Каля, у непасрэднай блізкасці ад чаго-н., а таксама ў зоне дзеяння, размяшчэння чаго-н.

    • Жыць п. Віцебскам.
    • Папаў п. халодны душ.
    • Ісці п. дажджом.
  3. Указвае на тое становішча, стан, у які ставяць каго-, што-н. ці ў якім знаходзіцца хто-, што-н.

    • Працаваць п. кіраўніцтвам каго-н.
    • Браць п. строгую ахову.
    • Быць п. пагрозай.
    • Паставіць п. пагрозу.
    • Аддаць п. суд.
    • Знаходзіцца п. судом.
  4. Для чаго-н.

    • Зруб п. новы дом.
    • Поле п. аўсом.

ІІ. з В.

  1. Падтрымліваючы знізу.

    • Узяць п. руку.
  2. Пра час: блізка да чаго-н., перад чым-н.

    • Бралася п. дзень (пачынала світаць; безасабовая форма).
    • Гэта было п. свята.
    • П. старасць.
  3. У выглядзе чаго-н., падобна на што-н.

    • Апрацаваць п. дуб.
  4. У абмен на якую-н. гарантыю.

    • Аддаць п. залог.
    • Даць тавар п. распіску.
  5. У суправажэнні чаго-н., што гучыць.

    • Ісці п. гукі марша.
    • Спяваць п. баян.

ІІІ. з Т.

  1. Пры наяўнасці якой-н. прыметы, уласцівасці.

    • Змагацца п. перамаганосным сцягам.
    • Селядцы п. марынадам.
  2. У выніку чаго-н.

    • Снег п. уздзеяннем ветру ўшчыльніўся.
  3. Ужыв. пры ўказанні на тэрміны, словы, назвы, сэнс якіх раскрываецца ці неабходна раскрыць.

    • П. нашатырным спіртам разумеюць раствор аміяку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)