пабіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. біць.

  2. Забіць у якой-н. колькасці, перабіць.

    • Ён сотні ворагаў пабіў.
  3. Перамагчы ў спаборніцтве, гульні, спрэчцы.

    • У штурханні ядра ён пабіў усіх.
  4. Пашкодзіць (пасевы і інш.).

    • Град пабіў жыта.
  5. Разбіўшы, знішчыць, паламаць што-н. адно або ўсё, многае.

    • П. талерку.
    • П. пасуду.
  6. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.).

    • Моль пабіла паліто.
    • Воспа пабіла твар.
  7. Узнікнуць; усыпаць або пакрыцца чым-н.

    • Бровы пабіла сівізна.
  8. У картачнай гульні: пакрыць карту партнёра старшай картай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)