пааставацца

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Астацца дзе-н. — пра ўсіх, многіх або быць пакінутым дзе-н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

    • Жнеі пааставаліся ў полі да вечара.
    • На градах яшчэ пааставалася многа агародніны.
  2. Не перастаць быць якім-н., кім-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

    • Вокны пааставаліся адчыненымі.
  3. Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае.

    • На падлозе пааставаліся сляды.
  4. Апынуцца ў якім-н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

    • Пасля вайны жанчыны пааставаліся ўдовамі.
  5. Апынуцца ззаду, збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

    • Старыя ісці не паспявалі і пааставаліся ззаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)