ныраць, ; незак.

  1. Поўнасцю апускацца ў ваду.

  2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз.

  3. перан. Хутка знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца (разм.).

    • Месяц зрэдку ныраў за воблакі.
  4. У боксе: ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

|| аднакр. нырнуць, .

|| наз. ныранне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)