нутро назоўнік | ніякі род

  1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы.

    • Усё н. баліць.
  2. Унутраная частка чаго-н.

    • Н. печы.
  3. пераноснае значэнне: Унутраная сутнасць каго-н.

    • Мяшчанскае н.
    • Усё гэта я нутром адчуваю.

Фраезалагізмы:

  • Заглянуць у нутро каму, каго (размоўнае) — адгадаць чые-н. думкі, пачуцці.
  • Пераесці нутро каму (размоўнае неадабральнае) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прыметнік: нутраны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)