новы прыметнік

  1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.

    • Новыя самалёты.
    • Н. горад.
  2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.

    • Новая планета.
  3. Незнаёмы, малавядомы.

    • Новыя мясціны.
    • Н. чалавек.
  4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.

    • Пасадзіць новыя дрэўцы.
    • Радавацца новаму дню.
  5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.

    • Новая гісторыя.
  6. Не той, што раней; іншы.

    • Н. сэнс.
  7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.

    • Н. хлеб.
  8. новае, -ага, н. Навіна.

    • Што ў вас новага?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)