нос

назоўнік | мужчынскі род

  1. Орган нюху, які знаходзіцца на твары чалавека або мордзе жывёлы.

    • Рымскі н. (вялікі, правільнай формы нос з гарбінкай).
    • Н. у н.; носам к носу (вельмі блізка адзін да другога; размоўнае).
    • Вадзіць за н. каго-н. (пераноснае значэнне: абяцаць і не выконваць; уводзіць у зман; размоўнае).
    • Бубніць сабе пад н. (гаварыць вельмі ціха, незразумела; размоўнае).
    • Драць н. (пераноснае значэнне: важнічаць, задавацца; размоўнае).
    • Вярнуць н. (адносіцца да каго-н. з пагардай; размоўнае).
    • Соваць н. куды-н. (пераноснае значэнне: умешвацца не ў сваю справу; размоўнае неадабральнае).
  2. Дзюба ў птушкі.

    • Бусляняты закідваюць насы ўгору.
  3. Пярэдняя частка судна, лодкі, самалёта і пад.

  4. Аб выступаючай пярэдняй частцы якога-н. прадмета.

  5. Тое, што і насок (у 2 знач.).

    • Туфлі з вострымі насамі.

Фразеалагізмы:

  • 3-пад (самага) носа у каго (узяць, украсці) (размоўнае) — на вачах у каго-н., у непасрэднай блізкасці ад каго-н.
  • На носе (размоўнае) — вельмі скора, у самы блізкі час (адбудзецца што-н.).
  • Пад самым носам (размоўнае) — блізка, у непасрэднай блізкасці ад каго-,чаго-н.
  • Носам рыць (грубае) — выказваць сваю незадаволенасць кім-,чым-н.
  • Пакінуць з носам каго (размоўнае) — абдурыць, падмануць.

|| памяншальная форма: носік і насок.

|| прыметнік: насавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)