норма назоўнік | жаночы род

  1. Устаноўленая мера, сярэдняя велічыня чаго-н.

    • Н. выпрацоўкі.
    • Н. выпадзення ападкаў.
  2. Агульнапрызнаныя, узаконеныя ў пэўным асяроддзі правілы паводзін людзей у грамадстве, агульнапрынятае правіла ў мове, літаратуры.

    • Дыпламатычныя нормы.
    • Нормы беларускай літаратурнай мовы.
    • Прыйсці (увайсці) у норму (прыйсці да звычайнага стану).
  3. Загаловак кнігі, звычайна скарочаны, які даецца дробным шрыфтам на першай старонцы кожнага друкаванага аркуша ўнізе з левага боку (спецыяльны тэрмін).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)