ноч назоўнік | жаночы род

Частка сутак з вечара да раніцы.

  • На ноч гледзячы (позна вечарам, напроці ночы).
  • Н. у ноч (кожную ноч).

Фразеалагізмы:

  • Палярная ноч — частка года за Палярным кругам, калі сонца не падымаецца над гарызонтам.
  • Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі.

|| ласкальная форма: ночка, ночанька і ночачка.

|| прыметнік: начны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)