несці

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Узяўшы ў рукі, нагрузіўшы на сябе, перамяшчаць, дастаўляць куды-н.

  2. каго-што і без дапаўнення. Імкліва рухаць, перамяшчаць сілай свайго руху.

    • Вецер нясе па небе хмары.
  3. каго-што; безасабовая форма Прымушаць каго-н. ісці куды-н.; цягнуць (размоўнае).

    • Куды цябе нясе?
  4. без дапаўнення. Дзьмуць, павяваць, месці.

  5. пераважна безасабовая форма Моцна пахнуць (у 1 знач.).

    • Нясе гарам.
  6. У спалуч. з некаторымі назоўнікамі абазначае стан па значэнню гэтага назоўніка.

    • Н. адказнасць.
    • Н. пакаранне.
    • Н. страты.
    • Н. вахту.
  7. пераноснае значэнне: Гаварыць што-н. недарэчнае, бязглуздае (размоўнае).

  8. пераноснае значэнне: Мець, змяшчаць у сабе; быць носьбітам чаго-н.

    • Н. радасць людзям.
  9. Быць аснашчаным чым-н.

    • Карабель нясе шэсць гармат.

|| закончанае трыванне: панесці.

  • П. кару.
  • П. страты.

|| назоўнік: нясенне і носка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)