нібы,
-
злуч. уступальны. параўнальны.Ужыв. у параўнальных зваротах і сказах; па значэнню адпавядае злучніку «як».- Гул нарастаў, н. пры абвале.
-
злуч. уступальны. тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага.- Так дакладна расказвае, н. сам бачыў.
-
часц. Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення.- Н. я не клапацілася аб дзецях! (запэўніванне ў тым, што клапацілася).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)