няўцешны прыметнік

  1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць.

    • Няўцешная маці.
  2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.).

    • Няўцешнае гора.
  3. Які не прыносіць суцяшэння, несуцяшальны.

    • Няўцешныя весткі.

|| назоўнік: няўцешнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)