няшчасны прыметнік

  1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце.

    • Н. чалавек.
  2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце.

    • Н. выпадак.
  3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго.

    • Н. дзень.
  4. Нікчэмны, мізэрны (размоўнае).

    • Бедныя людзі цягаліся па свеце, зараблялі няшчасныя рублі.
  5. Ужыв. як лаянка (размоўнае).

    • Дык гэта ты, чарвяк н., спаіў Сяргея?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)