няпоўнагалоссе назоўнік | ніякі род

У мовазнаўстве: наяўнасць у стараславянскай мове ў каранёвых марфемах спалучэнняў ра, ла, ре, ле паміж зычнымі, што адпавядаюць усходнеславянскім оро, оло, ере, напр. страна — сторона, прохладный — холодный, млеко — молоко.

|| прыметнік: няпоўнагалосны.

  • Няпоўнагалосныя спалучэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)