нянька назоўнік | жаночы род

  1. Жанчына, якая даглядае дзяцей у сям’і.

    • Пайсці ў нянькі.
    • У сямі нянек дзіця без носа (прыказка).
  2. пераноснае значэнне: Той, хто апякае каго-н., клапоціцца пра каго-н.

|| ласкальная форма: няня.

|| прыметнік: няньчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)