няма безасабовая форма | выказнік

  1. Не быць у наяўнасці, адсутнічаць.

    • Н. грошай.
    • Яго н. дома.
  2. У знач. няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні.

    • Ці дома бацька? Няма.

Няма чаго (і) гаварыць (размоўнае) — выраз ўпэўненай згоды, безумоўна, пэўна.

  • Чалавек ён працавіты, няма чаго гаварыць.

Няма нічога лепшага (горшага), як… — самае лепшае (горшае).

  • Няма нічога лепшага, як адпачынак каля мора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)