нялюдскі прыметнік

  1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.

    • З лесу даносіўся страшэнны н. крык.
  2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.

    • Давялося многім перанесці нялюдскія пакуты.
  3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.

    • Нялюдская вайна.
  4. Дрэнны, кепскі (размоўнае).

    • Нялюдская дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)