нячысты2 прыметнік | размоўнае | устарэлае

  1. Грэшны, д’ябальскі.

    • Нячыстае месца.
  2. Злы дух, чорт.

    • Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.

Фразеалагізмы:

  • Нячыстая сіла (размоўнае) — чорт, д’ябал.
  • Нячысты дух — бесцялесная звышнатуральная, надпрыродная істота, нячысцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)