нячысты

прыметнік

  1. Брудны, неахайны.

    • Н. пакой.
  2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны; невыразны.

    • Нячыстая вада.
    • Нячыстыя фарбы.
  3. Неахайна выкананы, неакуратны (размоўнае).

    • Нячыстая апрацоўка.
  4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак) (размоўнае).

    • Н. голас.
  5. пераноснае значэнне: Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства.

    • Нячыстая справа.

|| назоўнік: нечыстата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)