няхай злучнік | часціца

  1. часціца: Утварае загадны лад дзеяслова са знач. прымушэння, неабходнасці, заахвочвання.

    • Н. працуюць.
    • Н. звіняць з расою косы.
  2. часціца: У спалуч. з часціца «бы» выражае дапушчэнне з адценнем пажадання магчымасці дзеяння, якое не адбылося.

    • Н. бы самі так папрацавалі.
  3. часціца: У сказах з дзеясловамі загаднага ладу ўзмацняе пажаданне.

    • Н. ты згары!
  4. злучнік: уступальны. Хоць, нягледзячы на тое, што.

    • Задача н. цяжкая, але выканальная.

Фразеалагізмы:

  • Няхай бог крые (мінуе, ратуе, бароніць) (размоўнае) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.
  • Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (размоўнае) — праклён са значэннем «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)