ні

злучнік | часціца

  1. часціца: Служыць для ўзмацнення адмаўлення.

    • На небе ні хмурынкі.
    • Ні адной рэчы не згубіў.
  2. часціца: узмацняльнае У сцвярджальных сказах у спалуч. са словамі «хто», «куды», «як» і пад. паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, захоўвае сваю сілу пры любых абставінах.

    • Як ні спяшайся, усё роўна не паспееш.
  3. часціца: адмоўная. Ужыв. у спалуч. з Р назоўнікаў у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якоган. дзеяння.

    • Ні кроку далей!
  4. злучнік: пералічальны. Ужыв. ў адмоўных сказах пры пералічэнні аднародных членаў.

    • Не чуваць ні песень, ні гоману.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)