на2 часціца

  1. Вазьмі, бяры, атрымлівай.

    • На, занясі брату.
    • На табе, божа, што мне нягожа (прыказка).
  2. Ужыв. для падзывання сабакі.

Фразеалагізмы:

  • Вось табе і на! (размоўнае) — вокліч з выпадку чаго-н. здзіўляючага.
  • На табе (размоўнае) — ужыв. пры выказванні здзіўлення, выкліканага нечаканасцю, неспадзяванасцю чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)