прыметнік
Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні).
- М. ўдар.
- М. ўраган.
Які мае вялікую магутнасць (у 3 знач.).
- М. рухавік.
Тоўсты, масіўны (пласт, слой).
- М. пласт гліны.
З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі.
- Магутная краіна.
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)