ложа

назоўнік | ніякі род

  1. Месца для спання, пасцель (устарэлае).

  2. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ водны паток.

    • Л. ракі.

Фразеалагізмы:

  • Пракрустава ложа (кніжнае) — мерка, пад якую сілком падганяюць што-н. (ад імя міфічнага грэчаскага разбойніка Пракруста, які абсякаў або выцягваў ахвярам ногі па даўжыні свайго ложа).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)