лопнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца, парвацца.

    • Лопнуў графін.
    • Лопнула струна.
  2. пераноснае значэнне: Пацярпець поўную няўдачу, крах (размоўнае).

    • Лопнулі надзеі.

Фразеалагізмы:

  • Лопнуць са смеху (размоўнае) — зайсціся моцным смехам.
  • Цярпенне лопнула (размоўнае) — няма больш сіл цярпець, вытрымка скончылася.

|| незакончанае трыванне: лопаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)