люстра

назоўнік | жаночы род

  1. Адшліфаваная паверхня (шкла, металу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.

    • Стаяць перад люстрам.
  2. пераноснае значэнне: Спакойная, гладкая паверхня вады.

    • Л. возера.
  3. пераноснае значэнне: Аб тым, што з’яўляецца адлюстраваннем якіх-н. з’яў, працэсаў і пад.

    • Паэзія — л. жыцця.

|| прыметнік: люстраны і люстраны.

  • Люстраная фабрыка.
  • Люстраная вытворчасць.
  • Л. карп (карп з рэдкай блішчастай луской).

|| назоўнік: люстранасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)