любіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Адчуваць любоў (у 1 знач.) да каго-, чаго-н.

    • Л. радзіму.
    • Л. родную мову.
    • Л. маці.
    • Л. жанчыну.
    • Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).
  2. што і з інфінітывам: Мець цягу, быць схільным да чаго-н.

    • Л. музыку.
    • Л. добры харч.
    • Каса любіць брусок і сала кусок (прыказка).
    • Л. збіраць грыбы.
  3. з дадан. сказам. Быць задаволеным чым-н., адчуваць задавальненне ад чаго-н.

    • Бацька не любіць, калі яму пярэчаць.
  4. Мець патрэбу ў якіх-н. умовах для існавання, росту і пад.

    • Елка любіць цень.
    • Расліны любяць святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)