літаграфія назоўнік | жаночы род

  1. Друкаванне з плоскай паверхні каменя, на якой зроблены малюнак.

  2. Прадпрыемства, дзе друкуюць такім спосабам.

  3. Малюнак, зроблены такім спосабам.

|| прыметнік: літаграфскі і літаграфічны.

  • Літаграфскі камень.
  • Літаграфічны партрэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)