дзеяслоў | незакончанае трыванне
Называць лікі ў паслядоўным парадку.
- Л. да ста.
Вызначыць колькасць, суму чаго-н.
- Л. грошы.
Прымаць у разлік, пад увагу.
- Калі не л. некалькіх дзён непагоды, май быў добры.
Рабіць якія-н. заключэнні, прызнаваць, успрымаць.
- Балота лічылі непраходным.
- Л. каго-н. добрым чалавекам.
Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім-н.; не паважаць каго-н.
|| закончанае трыванне:
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)