ліха, , н.

  1. Няшчасце, зло, бяда.

    • Да ўсякага ліха прывыкнуць можна.
  2. У фальклоры: нячыстая сіла, чорт.

  • Ведаць, пачым фунт ліха (разм.) — пазнаць як цяжка жыць у горы, нястачы.

  • Да ліха (разм.) — вельмі многа.

  • Ліха яго бяры (разм.) — адносіцца абыякава да чаго-н.

  • Не памінай (не памінайце) ліхам (разм.) — не ўспамінай(-це) блага.

  • Як на (тое) ліха (разм.) — не ў пару, не да месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)