ляжаць

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Знаходзіцца ўсім целам на чым-н. у гарызантальным становішчы.

    • Л. на зямлі.
  2. Быць хворым, знаходзіцца ў пасцелі.

    • Л. у непрытомнасці.
  3. Аб прадметах: знаходзіцца на паверхні ў нерухомым стане (бакавой часткай, гарызантальна).

    • Кнігі ляжаць на стале.
  4. Знаходзіцца, быць, захоўвацца, змяшчацца.

    • Грошы ляжаць у кішэні.
  5. Размяшчацца дзе-н., мець напрамак куды-н.

    • Наўкола ляжаць калгасныя палі.
    • Шлях ляжыць на ўсход.
  6. пераноснае значэнне: Быць чыім-н. абавязкам.

    • На бацьку ляжаць усе клопаты пра сям’ю.

Фразеалагізмы:

  • Душа (сэрца) не ляжыць да каго-чаго (размоўнае) — няма цікавасці, прыхільнасці да каго-, чаго-н.
  • Лежма ляжаць (размоўнае) — доўга ляжаць.
  • Ляжаць аблогай — пра няворанае, удзірванелае поле.
  • Ляжаць пад сукном (размоўнае) — заставацца без разгляду, без рэагавання (пра заявы, скаргі).
  • Ляжаць у руінах — быць разбураным.

|| назоўнік: ляжанне і лежня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)