прыметнік
Фізічна слабы, хваравіты.
- Кволае дзіця.
- Кволае здароўе.
Далікатны, маладзенькі, які слаба развіваецца (пра расліны, грыбы і пад.).
- Кволыя парасткі.
- Кволыя сыраежкі.
Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці.
- К. голас.
- К. плач.
Недастаткова моцны; нетрывалы.
- Кволае крэсла.
Нязначны, малы.
- Кволыя спадзяванні.
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)