ключ

назоўнік | мужчынскі род

  1. Металічная прылада для адмыкання і замыкання замка.

    • К. ад клеці.
  2. Прылада для завінчвання і адвінчвання гаек, адкаркоўвання чаго-н., для заводкі чаго-н. і пад.

    • Гаечны к.
    • К. для механічнай цацкі.
    • К. для цымбалаў (для нацягвання струн).
  3. пераноснае значэнне: Тое, што служыць для разгадкі, разумення каго-, чаго-н., для авалодання чым-н.

    • К. шыфра.

|| памяншальная форма: ключык.

|| прыметнік: ключавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)