клін назоўнік | мужчынскі род

  1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу.

    • Дубовы к.
    • К. клінам выбіваюць (пераноснае значэнне: супрацьдзейнічаць тым жа метадам).
    • Забіць (загнаць) к. (таксама пераноснае значэнне: разлучыць, зрабіць варожым).
  2. Палоска тканіны ў выглядзе трохвугольніка або ўсечанага трохвугольніка.

    • Уставіць к. у сарочку.
  3. пераноснае значэнне: Частка войск, якая, расколваючы фронт праціўніка, паглыбляецца ў яго размяшчэнне вузкім трохвугольнікам.

  4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму.

    • Жураўліны к.
  5. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой-н. прымеце (па віду пасеваў, мясцовасці і пад.; спецыяльны тэрмін).

    • Яравы к.
    • Азімы к.
    • К. сенакосу (участак).
    • Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым (размоўнае) — хто-н. або што-н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.
    • Куды ні кінь — усюды клін (прыказка) — за што ні вазьміся, чаго-н. не хапае, усё не ладзіцца.

|| памяншальная форма: клінок.

|| прыметнік: клінавы.

  • Клінавое злучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)