дзеяслоў | незакончанае трыванне
Надаваць ляжачае становішча каму-, чаму-н. або змяшчаць куды-н. у такім становішчы.
- К. дзіця ў калыску.
- К. хворага ў шпіталь.
- К. грошы на кніжку.
- К. рэчы ў чамадан.
Пра жывёл, насякомых, што размнажаюцца лічынкамі, яйкамі: пакідаць пасля сябе для захавання патомства, адкладаць (спецыяльны тэрмін).
- К. лічынкі.
Накладваць, наносіць на паверхню чаго-н.
- К. фарбу на сцены.
- К. павязку на рану.
- К. рэзалюцыю.
Дадаваць унутр чаго-н.
- К. прыправу ў страву.
- К. кашу ў талеркі.
Насцілаць, масціць дошкамі.
- К. падлогу.
Рабіць адбітак на чым-н.
- К. штамп.
Будаваць з цэглы што-н.
- К. сцены з цэглы.
пераноснае значэнне: Аддаваць, траціць для якой-н. мэты.
- К. сілы на будаванне хаты.
Класці галаву (жыццё) за каго-што — паміраць, аддаваць жыццё за каго-, што-н.; ахвяроўваць сабой.
|| закончанае трыванне:
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)