назоўнік | мужчынскі род
У розных класіфікацыях: катэгорыя, падраздзяленне.
- К. паўзуноў.
- К. мінаносцаў.
- Каюта першага класа.
Група вучняў аднаго і таго года навучання або ў спецыяльных школах вучні, якія займаюцца па аднаму і таму прадмету.
- Вучань пятага класа.
- К. цымбалаў.
Памяшканне ў школе, дзе займаюцца вучні.
- Уборка класа.
множны лік: Дзіцячая ігра на земляных пляцоўках, расчэрчаных на клеткі, дзе, скачучы на адной назе, прапіхваюць каменьчык з адной клеткі ў другую.
Ступень, узровень чаго-н.
- Спецыяліст высокага класа.
У матэматыцы: сукупнасць элементаў, аб’яднаных паводле якой-н. адзнакі.
|| прыметнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)