кішка назоўнік | жаночы род

  1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін.

    • Тонкая к.
  2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (размоўнае).

    • Пажарная к.

Фразеалагізмы:

  • Кішка тонка (тонкая) у каго (размоўнае) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н.
  • Кішкі марш іграюць (размоўнае жартаўлівае) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прыметнік: кішачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)