кішэнь (кішэня)

назоўнік | жаночы род

  1. Ушыты або прышыты зверху адзення (штаноў, паліто, пінжака) мяшочак для дробных рэчаў і грошай.

    • Сукенка з кішэнямі.
    • Ушыць кішэні.
    • Біць па кішэні (пераноснае значэнне: уводзіць у выдаткі).
    • За словам у кішэнь не лазіць (пераноснае значэнне: быць знаходлівым, дасціпным у размовах; размоўнае).
    • Класці сабе ў кішэнь (таксама пераноснае значэнне: прысвойваць чужыя грошы).
    • Набіць кішэнь (пераноснае значэнне: нажыцца).
    • Не па кішэні каму-н. (пераноснае значэнне: надта дорага).
    • Пустыя кішэні ў каго-н. (пераноснае значэнне: няма грошай).
  2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

    • К. у гаспадарчай сумцы.
  3. Паглыбленне, выемка (спецыяльны тэрмін).

    • К. тоўстай кішкі.

|| памяншальная форма: кішэнька.

|| прыметнік: кішэнны.

  • К. гадзіннік (для нашэння ў кішэні).
  • Кішэнныя грошы (на дробныя расходы).
  • Кішэнныя расходы (пра дробныя паўсядзённыя пакупкі).
  • К. злодзей (хто крадзе з кішэней).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)