кіпець2,
-
Булькаць, клекатаць, выпараючыся ад моцнага нагрэву (пра вадкасці).
- Малако кіпіць.
- Чайнік кіпіць (кіпіць у ім вада).
-
перан. , ад чаго і без дапаўнення. Віраваць, клекатаць (пра вадкасці ў халодным стане).- Возера кіпела ад рыбы.
- Піва кіпіць (іскрыцца, пеніцца).
-
перан. Развівацца, праяўляцца з сілай, бурна.- Работа кіпіць.
- Нянавісць кіпела ў сэрцы.
-
перан. , чым і без дапаўнення. Быць узрушаным, бурна, з сілай праяўляць якія-н. пачуцці.- Так і кіпіць чалавек злосцю.
- Кіпела ў той час у душы (
безас. ).
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)