кінуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Хутка рынуцца куды-н.

    • К. на дапамогу.
    • К. на ворага.
    • К. шукаць украдзеныя рэчы.
    • К. на ложак (імкліва легчы, сесці на ложак).
    • К за кім-н.
    • К. бегчы.
    • К. дапамагаць.
    • К. на шыю каму-н.
    • Сабака кінууся пад ногі каму-н. (напаў на каго-н.).
    • К. ў вочы (пераноснае значэнне: стаць асабліва прыметным).
  2. Скокнуць з вышыні.

    • К. з берага ў рэчку.

|| незакончанае трыванне: кідацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)