кінуць, ; зак.

  1. Выпусціўшы з рукі, прымусіць або даць паляцець і ўпасці.

    • К. камень.
    • К. гранату.
    • К. пінжак на крэсла.
    • К. снежкай у каго-н.
  2. Тое, што і выкінуць (у 1 знач.).

    • К. гнілаваты яблык у памыйнае вядро.
  3. перан. Хутка перамясціць, накіраваць, паслаць куды-н.

    • К. атрад на выкананне задання.
    • Лодку кінула (безас.) на каменне (рэзка аднесла).
    • К. позірк на каго-, што-н. (зірнуць, хутка пагладзець).
    • Сонца кінула прамень.
    • К. кпіну, заўвагу (вымавіць мімаходзь).
  4. каго-што і інф. Пайшоўшы, пакінуць; перастаць рабіць што-н.

    • Кажуць, ён кінуў жонку.
    • К. курыць.
    • К. вучобу (перастаць вучыцца).
  5. Працягнуць ніткі праз бёрда (спец.).

    • К. у бёрда.
  6. безас., каго-што ў што. Ахапіць, працяць чым-н.

    • К. у пот, у гарачку, у сон.
  7. кінь(це), таксама з. інф. Ужыв. ў знач. спыні(це), не трэба, хопіць (разм.).

    • Кіньце спрачацца.

|| незак. кідаць, .

|| наз. кіданне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)