казёл, 
- 
		Дзікая млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах. - Сібірскі к.
 
- 
		Самец дамашняй казы. - Як з казла малака (няма ніякай карысці).
- Пусціць казла ў агарод (дапусціць каго-н. туды, дзе ён хоча мець выгаду;разм. іран. ).
 
- 
		Від бабкі, якая складаецца з некалькіх снапоў ячменю або аўса, пастаўленых так, што каласы схаваны ўнутр ( разм. ).
- 
		Гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох высокіх ножках. - Скакаць цераз казла.
 
- 
		Назва гульні ў карты, даміно ( разм. ).- Забіваць казла.
 
- 
		Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці ( разм. ).- Туды толькі на казле праедзеш.
 
|| 
|| 
- Казліная барада (вузкая і доўгая).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)