каторы, 
- 
		
пытальны і адносны. Які іменна, які з некалькіх, які па парадку?
- К. сыну год?
 - К. раз едзеш у Маскву?
 - Вазьмі касу, каторай учора касіў.
 
 - 
		
неазнач. Не першы, не адзін, а некалькі.- К. раз іду я гэтым лесам.
 - К. год чакаем сына на пабыўку.
 - К. час няма добрага надвор’я (доўгі, працяглы).
 
 - 
		
неазнач. , часцей Іншыя, некаторыя (разм. ).- Каторыя ўжо прыехалі, а каторыя яшчэ ў дарозе.
 
 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)