катэгорыя

назоўнік | жаночы род

  1. У філасофіі: агульнае паняцце, якое адлюстроўвае найбольш істотныя сувязі і адносіны рэальнай рэчаіснасці і пазнання.

    • К. часу.
    • К. формы і зместу.
  2. У навуковай тэрміналогіі: родавае паняцце, якое абазначае разрад з’яў, прадметаў ці найбольш агульную іх прымету.

    • Граматычныя катэгорыі.
    • К. роду.
    • Гістарычныя катэгорыі.
  3. Група асоб, аднародных прадметаў, з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прымет.

    • Розныя катэгорыі людзей.

|| прыметнік: катэгарыяльны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)