касацыя назоўнік | жаночы род

  1. Перагляд або адмена рашэння, якое яшчэ не ўступіла ў законную сілу, вышэйстаячай судовай інстанцыяй па скарзе бакоў або пратэсту пракурора (спецыяльны тэрмін).

    • К. прысуду.
    • Падаць на касацыю.
  2. Заява з просьбай аб пераглядзе або адмене судовага рашэння (размоўнае).

    • Падаць касацыю.
    • Касацыя выбараў — адмена выбараў або прызнанне іх несапраўднымі ў выніку парушэння выбарчага закона.

|| прыметнік: касацыйны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)