карыстацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выкарыстоўваць ДЛЯ сваёй патрэбы.

    • К. газам.
    • К. гарадской бібліятэкай.
  2. Атрымліваць выгаду, карысць з каго-н. у сваіх інтарэсах.

    • К. выпадкам.
    • К. чужой дабратой.
  3. Мець што-н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.).

    • К. поспехам.
    • К. усімі правамі.

|| закончанае трыванне: пакарыстацца.

|| назоўнік: карыстанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)