картка назоўнік | жаночы род

  1. Прамавугольны лісток паперы або кардону.

    • Каталожная к.
    • Лічбы на картках.
  2. Пасведчанне, уліковы дакумент і пад. на невялікім лісце цвёрдай паперы.

    • Уліковая к.
    • Карэспандэнцкая к.
    • Візітная к.
  3. Бланк з адразнымі талонамі на атрыманне чаго-н.

    • Прадуктовыя карткі.
  4. Фатаграфічны здымак (размоўнае).

    • К. для пасведчання.

|| памяншальная форма: картачка.

|| прыметнік: картачны.

  • Картачная сістэма (выдача прадуктаў па картках).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)