картэль, ​, м.

  1. Аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці, якія захоўваюць камерцыйную і вытворчую самастойнасць, арганізаванае з мэтай рэгулявання вытворчасці, забеспячэння панавання на рынку, кантролю над цэнамі і атрымання манапольных прыбыткаў.

    • Нафтавы к.
  2. Пісьмо з выклікам на дуэль (уст.).

|| прым. картэльны, ✂.

  • Картэльнае аб’яднанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)