карта,
-
Зменшаны чарцёж паверхні Зямлі, зорнага неба або паверхні якой
-н. планеты.- Геаграфічная к.
- К. Месяца.
- Астранамічная к.
-
Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных ка іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.
- Калода карт.
- Зблытаць карты (таксама
перан. разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры). - І карты ў рукі (
перан. пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н. ). - К. біта (таксама
перан. пра чый-н. правал, пройгрыш). - Раскрыць карты (таксама
перан. перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры). - Ставіць на карту што
-н. (таксамаперан. рызыкаваць чым-н. , спадзеючыся на выгаду, выйгрыш).
-
мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.- Гульня ў карты.
-
Бланк для запаўнення якімі
-н. звесткамі.- Санаторная к.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)